Сінтаксіс

1. Адасобленыя акалічнасці 1

2. Адасобленыя акалічнасці 2

3. Адасобленыя акалічнасці 3


Словазлучэнне


Адасобленыя азначэнні

 Спішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце адасобленыя члены сказа.
         1. Хата акуратная ашаляваная накрытая шыферам з верандаю стаяла ўздоўж вуліцы шыракаватай падсыпанай некалі гравіем але ўжо раз’езджанай. 2. Пад вербалозам быў убіты ў зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц зроблены з бяросты старым пастухом Нічыпарам. 3. Далей вяла праз лугавіну сцежка размытая веснавой вадой яшчэ не вытаптаная з падсохлай дзе-нідзе і патрэсканай гразёю.  4. Начамі свяціў месяц поўны і даўгавечны. 5. На дол яшчэ па-вераснёўску цёплы хай сцеле восень туманоў сувой... 6. Яны шчаслівыя ўпэўнена пойдуць дарогай сваіх бацькоў. 7. Сярэдняга росту шырокі і прысадзісты ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратычнасці свайго паходжання. 8.  Пасля ўзгоркаў ды пералескаў пачынаецца лагодная роўнядзь з часцейшымі светла-зялёнымі прасторамі слаўнага лёну ўсыпанай кветкамі канюшыннай атавы густых зярністых аўсоў. 9. Звон гэты і шматгалосы птушыны спеў у шчодрых пранізаных сонцам зарасніках сплеценага галля і лісця чуліся тут цудоўнай песняй жніўня. 10. I вось ужо калона мінала гэты невялікі хутарок дрымучым лесам сланечніку прыціснутым к дарозе. 11. Гэтыя сны сняцца часта вельмі падобныя пра адно і тое. 3 гэтымі снамі прыходзіць і нейкая забытая далёкая ўжо але ж вельмі глыбокая і вечная ў сэрцы туга. 12. Сярод папераў пастарэўшых сярод запыленых лістоў радкі даўно забытых вершаў неспадзявана я знайшоў. 13. Амаль непрыкметны дробны кволы ён [парастак] праламаў важкую тоўшчу і вылез напаверх! 14. Снег ішоў з раніцы да палудня касы з ветрам...